СЯРЭ́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА У Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Еленка, за 25 км на ПдЗ ад г. Талачын. Пл. 0,27 км², даўж. 680 м, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія. месцамі забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.